Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стры́жаны, -ая, -ае.

Пра валасы, шэрсць, траву, галіны: падрэзаны, укарочаны.

Стрыжаная галава.

Стрыжаная авечка.

С. газон.

Стрыжаныя ліпы (з падрэзанымі галінамі).

стры́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

1. Прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або асновай чаго-н.

Пластмасавы с.

С. шарыкавай ручкі (напоўнены чарнільнай пастай).

2. перан., чаго. Асноўная, галоўная частка чаго-н.

С. усяго рамана — тэма народнай вайны.

|| прым. стрыжнёвы, -ая, -ае.

Стрыжнёвы громаадвод (заземлены металічны стрыжань).

стрыжаня́ і стрыжанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня стрыжа.

стры́жка гл. стрыгчы.

стры́маны, -ая, -ае.

1. Які ўмее валодаць сабой, умее стрымацца, не рэзкі, спакойны.

С. характар.

С. чалавек.

Стрыманыя рухі.

2. Пазбаўлены сардэчнасці, гасціннасці.

Стрыманая сустрэча.

С. прыём.

3. Які не праяўляецца, не выяўляецца ў поўнай меры ці сіле.

С. голас.

|| наз. стры́манасць, -і, ж.

стрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Утрымаць сябе ад праяўлення якіх-н. пачуццяў.

Цяжка с. ад плачу.

|| незак. стры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.

1. каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.

Коней не с.

С. за руку.

С. крызіс.

С. націск ворага.

2. што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.

С. свой запал.

С. гнеўны тон.

3. перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.

С. смех.

С. сябе (стрымацца).

Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.

|| незак. стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стрыма́нне, -я, н. і стры́мліванне, -я, н.

Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.

Меры стрымлівання агрэсара.

стрымгало́ў, прысл.

Вельмі хутка, імкліва, кулём.

С. пабегчы па вуліцы.

стрыно́жыць гл. трыножыць.

стрыпты́з, -у, м.

1. Танцавальны нумар з паступовым распрананнем пад музыку.

2. разм. Распрананне.

|| прым. стрыпты́зны, -ая, -ае.