спрэ́гчыся², 1 і 2 ас. не ўжыв., спражэ́цца; спро́гся, спрэ́глася; зак.
Тое, што і спражыцца.
спрэс, прысл.
Поўнасцю, цалкам; скрозь, усюды; зусім.
Жалудамі была с. засыпана зямля.
спрэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Абмеркаванне якога-н. пытання, пры якім кожны адстойвае сваю думку, пазіцыю.
Вучоныя спрэчкі.
Спрэчкі не на жарт.
2. Аспрэчванне правоў на валоданне чым-н.
С. за бацькоўскую хату.
3. толькі мн. Публічнае абмеркаванне якіх-н. пытанняў.
Спрэчкі па дакладзе старшыні.
спрэ́чны, -ая, -ае.
Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.) або з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.).
Спрэчныя пытанні.
Спрэчная спадчына.
|| наз. спрэ́чнасць, -і, ж.
спуд², -у, М -дзе, м.
У выразах:
1) пад спудам (разм.) — у патаемным месцы.
Трымаць пад спудам вялікія грошы не варта.
2) з-пад спуду — з патаемнага месца, а таксама перан.: з забыцця.
Дастаць з-пад спуду. 3-пад спуду вызваліліся старыя мары.
спудлава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; зак.
1. Не трапіць у цэль (страляючы, кідаючы што-н. і пад.).
С. страляючы з лука.
2. перан. Схібіць, зрабіць няправільны крок у чым-н. (разм.).
Цяпер важна не с., а прыняць правільнае рашэнне.