Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак. (разм.).

1. Пачаць гаварыць, стаць гаваркім.

Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.

2. Пачаць шчырую гаворку з кім-н.

Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.

разгавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; зак., каго (што) (разм.).

Выклікаць у кім-н. жаданне ўключыцца ў гаворку, пачаць гаварыць.

Р. прысутных на сходзе.

Р. маўчуноў.

разгаве́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

1. У веруючых: пасля посту першы раз паесці скаромнага.

2. З’есці ці выпіць чаго-н. смачнага ўпершыню пасля доўгага перапынку (разм.).

Хоць р. крыху.

|| незак. разгаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. разгаве́нне, -я, н.

разгадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго (што).

1. Старанна даглядаючы, забяспечыць рост, развіццё каго-, чаго-н.

Р. каня, як на выстаўку.

2. Выгадаваць у вялікай колькасці, распладзіць.

Р. гусей.

Р. свіней.

|| незак. разгадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

разгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Знайсці правільны адказ на загаданае; адгадаць.

Р. рэбус.

Р. загадку.

2. каго-што. Зразумець сэнс чаго-н. незразумелага, уясніць характар каго-, чаго-н.

Р. чалавека.

Р. намеры праціўніка.

|| незак. разга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разга́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

разга́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто разгадвае што-н., знаходзіць правільны адказ на загаданае.

|| ж. разга́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

разгайда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разго́йдацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць моцна гайдацца (гойдацца).

Лодка разгайдалася на вадзе.

|| незак. разго́йдвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і разго́йдаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Прымусіць моцна гайдацца (гойдацца).

Р. арэлі.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання.

Р. за рукі-ногі і кінуць у ваду.

|| незак. разго́йдваць, -аю, -аеш, -ае.

разгаласі́цца, -лашу́ся, -ло́сішся, -ло́сіцца; зак.

Пачаць моцна і доўга галасіць.

Разгаласілася ўдава.

разгалёкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Раскрычацца, звычайна завучы каго-н.

Разгалёкаліся дзеці ў лесе.