Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

струна́, -ы́, мн. стру́ны і (з ліч. 2, 3, 4) струны́, струн, ж.

1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.

Цымбальныя струны.

2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).

Струны тэніснай ракеткі.

3. перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.

Лепшыя струны душы.

Слабая струна — найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару.

|| памянш. стру́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.

|| прым. стру́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. аркестр.

струп, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Сухая скарынка, якая зацягвае рану пры зажыванні.

|| прым. стру́павы, -ая, -ае.

струпяне́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Які стаў трупам.

2. перан. Які спужаўся, скамянеў ад страху.

струпяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Стаць трупам; памерці.

2. перан. Вельмі спужацца, страціць прытомнасць ад страху.

стру́сіць гл. трусіць.

струхле́лы, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў парахню; сатлелы, гнілы.

С. хлеў.

|| наз. струхле́ласць, -і, ж.

струхле́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Стаць трухлявым, спарахнець; сатлець, згніць.

Хата струхлела ад даўнасці.

стручны́, -а́я, -о́е.

3 вялікімі струкамі; багаты на струкі.

С. боб.

стручо́к гл. струк.

стру́чча, -а, н., зб.

Струкі.