Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спрактыкава́ны, -ая, -ае.

Які мае вопыт, практычныя веды ў якой-н. галіне; бывалы.

С. аграном.

|| наз. спрактыкава́насць, -і, ж.

спрактыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.

Набыць вопыт, навык у якой-н. справе.

С. ў рашэнні задач па фізіцы.

спраку́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

1. Насваволіць, нагарэзнічаць, надзівачыць.

Спракудзіў, за што і атрымаў дубца.

2. каму. Надакучыць, абрыдаць.

Як ты мне спракудзіў!

спрасава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́ецца; зак.

Зляжаўшыся, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам.

Салома спрасавалася.

|| незак. спрасо́ўвацца, -о́ўваецца.

|| наз. спрасо́ўванне, -я, н.

спрасава́ць гл. прасаваць².

спрасо́нку, прысл. (разм.).

Не зусім прачнуўшыся, у паўсонным стане.

С. часам і ў дзверы не трапіш.

спра́сці гл. прасці.

спрасці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., спро́сціцца; зак.

Стаць болын простым (звычайна пра склад, структуру чаго-н.).

Канструкцыя збудавання спрасцілася.

|| незак. спрашча́цца, -а́ецца.

спрасці́ць, спрашчу́, спро́сціш, спро́сціць; спро́шчаны; зак., што.

1. Зрабіць болын простым, менш складаным (звычайна пра структуру чаго-н.).

С. канструкцыю машыны.

С. працэс вытворчасці.

2. Зрабіць болын даступным для разумення, падаць што-н. прасцей, чым раней было.

С. правілы пунктуацыі.

3. Пазбавіць што-н. глыбіні, сур’ёзнасці, багацця форм і зместу і пад.

С. сюжэт.

|| незак. спрашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спрашчэ́нне, -я, н.

спрат, -а, М спра́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Памяшканне для захоўвання чаго-н.; сховішча; прыстанішча.

С. ад дажджу.

2. Патаемнае месца, тайнік.

Турысты наведалі спраты старадаўніх крэпасцей.