Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пікіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Пікіруючы бамбардзіроўшчык.

пікні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Загарадная прагулка кампаніяй з закускай на свежым паветры.

|| прым. пікніко́вы, -ая, -ае.

пі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Выдаць кароткі гук, піск.

Жаласна п.

2. Зрабіць спробу сказаць што-н., запярэчыць чаму-н.

Не смець п.!

Толькі пікні (пагроза).

піко́вы гл. пікі.

піктагра́фія, -і, ж.

Старажытная форма пісьма — перадача паведамлення малюнкамі.

|| прым. піктаграфі́чны, -ая, -ае.

пі́кулі, -яў.

Прыправа да некаторых страў, прыгатаваная з дробна нарэзанай марынаванай гародніны.

пі́кша, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

піла́, -ы́, мн. пілы і (з ліч. 2, 3, 4) пілы́, піл, ж.

1. Стальная зубчастая пласціна (або дыск) для разразання дрэва, металу і пад.

Ручная п. (інструмент у выглядзе такой пласціны з ручкай). Механічная п. (машына для пілавання). Цыркулярная п.

2. перан. Пра чалавека, які пілуе (у 2 знач.) каго-н. (разм., неадабр.).

пілава́ны, -ая, -ае.

Прыгатаваны шляхам пілавання.

П. цукар (у квадратных грудках).

пілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак.

1. што і без дап. Рэзаць пілой, а таксама знімаць слой металу напільнікам.

П. лес.

2. перан., каго (што). Дапякаць бесперапыннымі папрокамі, прыдзіркамі (разм.).

П. дамашніх.

|| наз. пілава́нне, -я, н. і піло́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.