Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бу́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкая лодка або платформа з парусам, устаноўленая на вузкіх стальных палазках, для катання на лёдзе.

|| прым. бу́ерны, -ая, -ае.

Б. спорт.

буеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца буерным спортам.

|| ж. буеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

бужані́на, -ы, ж.

Свініна з перцам і іншымі прыправамі, запечаная або абсмажаная цэлым кавалкам.

буза́¹, -ы́, ж.

1. Рэшткі вадкасці разам з асадкам; падонкі.

На дне бочкі засталася адна б.

2. Пітво з проса, грэчкі, ячменю, распаўсюджанае ў Крыме і на Каўказе.

3. Адклады на дне вадаёмаў.

Дзеці плюхаюцца ў бузе.

|| прым. бузяны́, -а́я, -о́е.

буза́², -ы́, ж. (разм.).

Скандал, шум.

Узняць бузу.

бузава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; незак., што. (разм.).

Псаваць, трапаць, не берагчы што-н.

Б. адзенне.

бузацёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Задзіра, скандаліст.

|| ж. бузацёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. бузацёрскі, -ая, -ае.

бузіна́, -ы́, ж.

Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.

|| прым. бузі́навы, -ая, -ае і бузіно́вы, -ая, -ае.

бузі́ннік, -у, м., зб.

Зараснік бузіны.

бузі́ць, бужу́, бузі́ш, бузі́ць; бузі́м, бузіце́, бузя́ць; незак. (разм.).

Шумець, скандаліць.

Ціха!

Хопіць б.