струга́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы чаго-н. струганнем; стругаль.
|| ж. струга́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
струга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.
Здымаць тонкія слаі з паверхні чаго-н. рэжучым інструментам.
С. дошку рубанкам.
|| зак. вы́стругаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| наз. струга́нне, -я, н.
|| прым. струга́льны, -ая, -ае.
Стругальная машына.
стру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
Тонкая вузкая спіралепадобная стужка дрэва, металу і пад., якая ўтвараецца пры апрацоўцы іх паверхні струганнем.
Драўляная с. (зб.).
◊
Сагнаць стружку з каго-н. — прапясочыць каго-н.
|| прым. стру́жкавы, -ая, -ае.
струк, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Доўгі і вузкі плод некаторых раслін, які складаецца з дзвюх палавінак, да якіх прымацавана насенне.
С. бобу, гароху.
|| памянш. стручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
стру́кавы і струко́вы, -ая, -ае.
Са струкамі, у струках.
Струкавыя культуры.
структу́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
Узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць; будова.
С. рэчыва.
С. арганізма.
|| прым. структу́рны, -ая, -ае.
струме́ністы, -ая, -ае.
1. Які складаецца са струменяў, у выглядзе струменяў.
Струменістая ручаіна.
2. Які струменіцца (паэт.).
Струменістая смуга.
струме́ніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніцца; незак.
Ліцца, цячы, распаўсюджвацца струменямі; пашырацца, вылучацца (пах, святло і пад.).
Пад мостам с. рэчка.
Ад яблынь струменіўся прыемны водар.
струме́ніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніць; незак., што і без дап.
Цячы струменем, струменямі; пашыраць, вылучаць (пах, святло і пад.).
Ручаёк струменіць з-пад арэхавага куста. 3 лесу струменіць пах смалы (перан.: вылучае пах).
струме́нь, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Вузкі паток вадкасці, святла, газу і інш.
С. вады.
Паветраны с.
2. перан., чаго або які. Напрамак, рыса дзейнасці ў чым-н.
Гумарыстычны с. у творчасці паэта.