стро́нга, -і,
Прэснаводная рыба сямейства ласасёвых з чырвонымі і чорнымі плямамі, якая водзіцца пераважна ў горных рэчках і азёрах; фарэль.
||
стро́нга, -і,
Прэснаводная рыба сямейства ласасёвых з чырвонымі і чорнымі плямамі, якая водзіцца пераважна ў горных рэчках і азёрах; фарэль.
||
стро́нцый, -ю,
Хімічны элемент высокай актыўнасці, радыеактыўныя ізатопы якога выкарыстоўваюцца ў тэхніцы.
||
строп¹, -а,
Стык бакоў страхі; вільчак.
строп², -а,
Прылада з каната або троса для захопу і падвешвання грузу да крука, скабы або чалавека, грузу да купала парашута, гандолы да дырыжабля, аэрастата.
стро́фіка, -і,
Раздзел паэтыкі, які вывучае віды, будову строф.
стро́чаны, -ая, -ае.
1. Прышыты строчкай.
2. Вышыты строчкай; выстрачаны.
стро́чка, -і,
Суцэльнае шво на паверхні тканіны, скуры.
струбі́ць, струблю́, стру́біш, стру́біць; стру́блены;
1.
2. Перавесці ўсё або многае; патраціць.
3. Пра час: дарэмна патраціць.
струг¹, -а,
1. Ручны інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем.
2. Землярыйная машына для зразання грунту слаямі і перамяшчэння яго.
струг², -а,
Рачное драўлянае пласкадоннае судна.