страявы́², -а́я, -о́е.
Пра лес: высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва.
С. лес.
стро́гасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. гл. строгі.
2. мн. Строгія меры, парадкі, строгія правілы, адносіны да каго-, чаго-н. (разм.).
Рэдактарскія строгасці.
стро́гі, -ая, -ае.
1. Вельмі патрабавальны.
С. дырэктар.
Строгія бацькі.
2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін.
С. нагляд.
Строгае папярэджанне.
3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.
С. бальнічны рэжым.
Строгая канспірацыя.
С. улік дакументаў.
4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.
Сям’я строгіх правіл.
5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.
Будынак, пабудаваны ў строгім стылі.
6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.
Строгае плацце.
С. набор мэблі для залы.
|| наз. стро́гасць, -і, ж.
стро́іцца¹, стро́юся, стро́ішся, стро́іцца; незак. (разм.).
1. Мець намер, збірацца.
Дзядзька строіўся будаваць хату.
2. Прыбірацца ў прыгажэйшае адзенне (разм.).
Дзяўчаты строіліся ў святочныя сукенкі, круціліся перад люстэркам.
стро́іцца², стро́юся, стро́ішся, стро́іцца; стро́йся; незак.
Станавіцца ў строй¹ (у 1 знач.); шыхавацца, шыхтавацца.
Дэманстранты строяцца ў калоны.
|| зак. пастро́іцца, -стро́юся, -стро́ішся, -стро́іцца.
стро́іць¹, стро́ю, стро́іш, стро́іць; строй; незак., што.
1. Наладжваць, рыхтаваць да чаго-н. (разм.).
С. касу.
С. цымбалы.
2. У думках планаваць, намячаць (планы і пад.).
С. праекты.
3. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка (разм.).
С. грымасы.
◊
Строіць вочкі — какетліва паглядаць на каго-н.
Строіць дурня з каго — выстаўляць каго-н. дурнем.
|| зак. састро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены (да 1 і 3 знач.).
стро́іць², стро́ю, стро́іш, стро́іць; стро́ены; строй; незак., каго-што.
Ставіць у строй (у 1 знач.); шыхаваць, шыхтаваць.
|| зак. пастро́іць, -стро́ю, -стро́іш, -стро́іць; -стро́ены.
|| наз. пастрае́нне, -я, н.
стро́іць³, стро́ю, стро́іш, стро́іць; стро́й; стро́ены; зак. што.
Зрабіць трайным, злучыць па тры, у тры столкі.
С. ніткі.
|| незак. стро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. стро́йванне, -я, н.
строй¹, -ю, М страі́ і стро́і, мн. страі́, страёў і стро́і, -яў, м.
1. М страі́, мн. страі́, страёў. Шарэнга людзей, а таксама воінская часць, пастроеная радамі; шых, шыхт.
Ісці строем.
Аб’явіць загад перад строем.
2. М страі́, мн. страі́, страёў. Рад прадметаў, размешчаных у адну лінію.
С. бярозак ля дарогі.
3. М стро́і, мн. стро́і, -яў. Суадносіны тонаў па вышыні, якія ўтвараюць пэўную сістэму.
Мажорны, мінорны с.
4. М стро́і, мн. стро́і, -яў. У паэзіі: пабудова паэтычнага твора, яго эмацыянальная афарбоўка.
Асаблівасці паэтычнага строю песень.
◊
Выбыць са строю — стаць непрыгодным для выканання якіх-н. абавязкаў.