Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгультаява́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Тое, што і разгультаіцца.

разгуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі; развесяліцца.

Разгулялася дзіця.

2. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.

Футбалісты разгуляліся.

3. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.

Разгулялася мяцеліца.

Разгулялася стыхія.

разгусці́ся, -гуду́ся, -гудзе́шся, -гудзе́цца; -гудзёмся, -гудзяце́ся, -гуду́цца; разгу́ўся, -гула́ся, -гуло́ся; -гудзі́ся; зак. (разм.).

Пачаць гусці не перастаючы.

Вецер разгуўся.

разгу́тарыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Завесці гутарку; разгаварыцца.

Р. па дарозе.

разгу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пачаць гушкацца моцна, не спыняючыся (на гушкалцы).

|| незак. разгу́шквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Рухаючы з аднаго боку ў другі або зверху ўніз, падштурхоўваючы, прымусіць гушкацца моцна, не спыняючыся.

Р. маятнік.

Р. арэлі.

2. Гушкаючы каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад.

|| незак. разгу́шкваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгу́шкванне, -я, н.

раздабрэ́лы, -ая, -ае.

Які растаўсцеў; растаўсцелы.

Раздабрэлая гаспадыня ўвіхалася каля печы.

|| наз. раздабрэ́ласць, -і, ж.

раздабрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Тое, што і растаўсцець.

раздабы́ткі, -аў (разм.).

У выразе: на (у) раздабыткі — каб раздабыць што-н., разжыцца на што-н. (ісці, хадзіць і пад.).

раздабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; раздабы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; -бы́ты; зак., каго-што (разм.).

Здабыць, дастаць з цяжкасцямі.

Р. зброю.

Р. харчы.

|| незак. раздабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.