Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разварушы́ць гл. варушыць.

разва́рысты, -ая, -ае.

Які добра разварваецца.

Разварыстая бульба.

|| наз. разва́рыстасць, -і, ж.

развары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Варачыся, стаць зусім мяккім або занадта мяккім.

Фасоля надта разварылася.

|| незак. разва́рвацца, -аецца.

развары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., што.

Давесці варкай да мяккасці або залішняй мяккасці.

Р. гарох.

|| незак. разва́рваць, -аю, -аеш, -ае.

развар’ява́ны, -ая, -ае.

Які развар’яваўся; раз’юшаны.

Р. натоўп.

|| наз. развар’ява́насць, -і, ж.

развар’ява́цца гл. вар’явацца.

разваява́цца, -ваюю́ся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм., жарт.).

Увайшоўшы ў азарт, пачаць шумна паводзіць сябе, буяніць.

развед...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да разведкі (у 1 знач.), напр., разведпошук;

2) які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.), напр.: разведгрупа, разведдазор, разведузвод;

3) які мае адносіны да разведкі (у 4 знач.), напр.: разведслужба, разведцэнтр, разведшкола.

разве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што, аб кім-чым. Даведацца, дазнацца (разм.).

Р. планы.

2. што. Правесці, зрабіць разведку (у 1 і 2 знач.) чаго-н.

Р. размяшчэнне праціўніка.

Р. запасы нафты.

|| незак. разве́дваць, -аю, -аеш, -ае; наз. разве́дванне, -я, н.; прым. разве́двальны, -ая, -ае (паводле 2 знач.).

разве́двальнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Той, хто займаецца разведваннем нетраў.

Інжынер-р.

|| прым. разве́двальніцкі, -ая, -ае.

Разведвальніцкая партыя геолагаў.