Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спо́знены, -ая, -ае.

1. Які наступае, адбываецца, робіцца пазней звычайнага або пазней, чым трэба.

Спозненая восень.

С. прыезд.

2. Позні.

С. званок.

спо́йванне гл. спаіць.

спо́йваць гл. спаіць.

спо́лах, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і спалох.

На твары ў дзіцяці с.

2. звычайна мн. Паўночнае ззянне, яго водбліск.

3. звычайна мн. Успышкі маланкі, агню, святла; зарніца; водбліскі зары.

спо́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, арганізацыя, фірма, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні якога-н. мерапрыемства (звычайна з мэтай рэкламы), а таксама могуць з’яўляцца паручальнікам або арганізатарам чаго-н.; фундатар.

Знайсці спонсараў для маладой футбольнай каманды было складана.

|| прым. спо́нсарскі, -ая, -ае.

Спонсарская дапамога.

спор, -у, м.

Удача, поспех у чым-н.

Пажадаць спору ў рабоце.

спо́ра гл. споры.

спо́равы гл. споры.

спо́рваць гл. спароць.

спо́рны, -ая, -ае.

1. Пра дзейнасць, працу: хуткі і паспяховы.

Спорная праца.

2. Пра дождж: які хутка пакрывае або змочвае зямлю.

С. дождж.

3. Які пры малых затратах дае найлепшы вынік; выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Спорныя крупы.

Спорная пшаніца.

4. Пра почырк: з вузкімі, дробнымі, блізка размешчанымі літарамі і невялікімі прамежкамі паміж словамі.

|| наз. спо́рнасць, -і, ж.