Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сплясне́ць гл. плеснець.

сплята́нне гл. сплесці.

сплята́цца гл. сплесціся.

сплята́ць гл. сплесці.

спляце́нне гл. сплесціся, сплесці.

спо́ведзь, -і, ж.

1. Пакаянне ў грахах перад святаром і дараванне ім грахоў.

2. перан. Шчыры расказ пра сваё жыццё; прызнанне ў чым-н.

С. героя рамана.

|| прым. спо́ведны, -ая, -ае (да 1 знач.).

спод, -у, М -дзе, м.

1. Ніз, ніжняя частка чаго-н., таксама бок прадмета, процілеглы яго верху.

2. Дно чаго-н.

С. машыны.

3. Унутраны бок вопраткі, тканіны.

Пярыны і коўдры з чырвоным сподам.

|| прым. спо́дні, -яя, -яе (да 3 знач.).

спо́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка.

Расставіць сподкі на стале.

|| памянш. спо́дачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. спо́дачны, -ая, -ае.

спо́дні, -яя, -яе.

1. гл. спод.

2. Які размешчаны ўнізе, знаходзіцца з нізу чаго-н., са споду (у 3 знач.).

С. камень у жорнах.

3. Пра бялізну: які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні.

Сподняя бялізна.

Спаць у споднім (наз.).

спо́днікі, -аў.

Споднія штаны.

|| прым. спо́днічны, -ая, -ае.