Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разго́рніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што (разм.).

Выклікаць жаль у каго-н.; разжаліць.

Р. бацькоў.

разго́рнуты, -ая, -ае.

1. Шырокі, падрабязны.

Р. план.

Р. сказ (які мае паясняльныя словы).

2. Шырока арганізаваны.

Разгорнутае спаборніцтва.

3. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту (спец.).

|| наз. разго́рнутасць, -і, ж.

разго́ртванне гл. разгарнуцца, разгарнуць.

разго́ртвацца гл. разгарнуцца.

разго́ртваць гл. разгарнуць.

разго́ртка, -і, ДМ -тцы, ж. (спец.).

Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры.

Р. бакавой паверхні прызмы.

разграба́нне гл. разгрэбці.

разграба́ць гл. разгрэбці.

разгра́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

Грабячы, расцягнуць, раскрасці.

Р. гаспадарку.

|| незак. разграбля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. разграбле́нне, -я, н.

разграмі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -ро́млены; зак., каго-што.

1. Разарыць, разбурыць.

Р. абсталяванне.

Р. склады.

2. Разбіць, знішчыць у баі, у выніку барацьбы.

Р. варожы гарнізон.

3. перан. Раскрытыкаваць, даказаць ілжывасць, памылковасць чыіх-н. перакананняў; разнесці.

Р. артыкул.

|| наз. разгро́м, -у, м.; прым. разгро́мны, -ая, -ае.

Разгромнае выступленне ў друку.