Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стэрэаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.

|| прым. стэрэаскапі́чны, -ая, -ае.

стэрэаты́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку; ужыв. для шматтыражных і паўторных выданняў (спец.).

Літы с.

2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор чаго-н., якога прытрымліваюцца; стандарт, шаблон, трафарэт (кніжн.).

Дзейнічаць па стэрэатыпе.

|| прым. стэрэаты́пны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Стэрэатыпная копія.

Стэрэатыпнае выданне кнігі (са стэрэатыпа).

стэрэаты́пія, -і, ж. (спец.).

Тэхніка вырабу стэрэатыпаў.

|| прым. стэрэатыпі́чны, -ая, -ае.

стэрэаты́пны, -ая, -ае.

1. гл. стэрэатып.

2. Які часта паўтараецца ў нязменным выглядзе, шаблонны, трафарэтны (кніжн.).

Стэрэатыпныя выразы.

|| наз. стэрэаты́пнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

стэрэафані́я, -і, ж. (спец.).

Перадача ці ўзнаўленне гуку, якія даюць магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.

|| прым. стэрэафані́чны, -ая, -ае.

С. запіс.

Стэрэафанічнае кіно.

стэтаскапі́я, -і, ж.

Праслухванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.

|| прым. стэтаскапі́чны, -ая, -ае.

стэтаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Медыцынскі інструмент у выглядзе трубкі для выслухвання сэрца і лёгкіх.

|| прым. стэтаско́пны, -ая, -ае.