Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стымуля́цыя, -і, ж.

Выкарыстанне стымулаў, стымулятараў.

сты́нуць гл. стыць.

стыпе́ндыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Рэгулярная грашовая дапамога, якая выплачваецца навучэнцам вышэйшых і спецыяльных навучальных устаноў, аспірантам, дактарантам, а таксама спецыялістам рознымі фондамі.

Імянная стыпендыя — прысуджаецца за асаблівыя поспехі.

|| прым. стыпендыя́льны, -ая, -ае.

С. фонд.

стыпендыя́т, -а, М -я́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Навучэнец, які атрымлівае стыпендыю.

2. Той, хто атрымлівае спецыяльную стыпендыю якога-н. фонду за асаблівыя дасягненні ў навуковай дзейнасці.

|| ж. стыпендыя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. стыпендыя́цкі, -ая, -ае.

стыха́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Доўгае, з шырокімі рукавамі адзенне дыякана, дзяка, якое выкарыстоўваецца ў час набажэнства.

стыхі́йны, -ая, -ае.

1. Выкліканы дзеяннямі стыхійных сіл прыроды, якія непадуладны чалавеку.

Стыхійнае бедства (паводка, ураган, землетрасенне і пад.).

2. перан. Неарганізаваны, без кіраўніцтва.

С. мітынг.

|| наз. стыхі́йнасць, -і, ж.

стыхі́я, -і, мн. -і, -хій, ж.

1. У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).

2. Магутныя сілы прыроды, якія непадуладныя чалавеку.

Разбуральная с.

3. перан. Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.

С. канкурэнцыі.

4. перан. Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

Горы — с. альпіністаў.

стыць і сты́нуць, сты́ну, сты́неш, сты́не; стыў; стынь; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддаючы цяпло, рабіцца халодным.

Малако стыне.

2. Мерзнуць, замярзаць на холадзе.

С. на марозе.

Рукі стынуць без пальчатак.

|| зак. асты́ць і асты́нуць, асты́ну, асты́неш, асты́не; асты́ў, асты́ла; асты́нь (да 1 знач.).