Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стоп.

1. выкл. Ужыв. як каманда: стой, спыніся!; як загад у значэнні: хопіць, даволі, годзе!

С.!

Прыехалі.

2. у знач. нязм. наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту.

Сігнал с.

Знак с.

сто́пар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для спынення, замацавання частак механізма ў якім-н. становішчы.

|| прым. сто́парны, -ая, -ае.

сто́парыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

Спыняцца, затрымлівацца ў развіцці.

Работа с.

|| зак. засто́парыцца, -рыцца.

сто́парыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

1. Спыняць рух чаго-н. (спец.).

С. механізм.

2. перан. Затрымліваць, запыняць развіццё, рух чаго-н.

С. справу.

|| зак. засто́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

сто́пка¹, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Невялікая шклянка для спіртных напояў.

|| памянш. сто́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

сто́пка², -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тое, што і варыўня.

сто́пліваць гл. стапіць.

сто́птвацца гл. стаптацца.

сто́птваць гл. стаптаць.

стоп-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да спынення руху, работы, напр.: стопкадр, стоп-сігнал, стоп-кран, стоп-цыліндр.