Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стадыя́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які адбываецца па стадыях.

С. працэс.

|| наз. стадыя́льнасць, -і, ж.

стае́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Конь, якога трымаюць на стайні для выезду.

стае́нны, -ая, -ае.

Пра каня: які прызначаны для выезду, на якім не працуюць.

ста́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які спецыялізуецца ў бегу ці гонках на доўгія дыстанцыі.

|| прым. ста́ерскі, -ая, -ае.

стаж, -у, м.

1. Працягласць дзейнасці ў якой-н. галіне.

Працоўны с.

2. Тэрмін, на працягу якога чалавек працуе для набыцця практычнага вопыту па сваёй спецыяльнасці.

Праходзіць выпрабавальны с.

стажо́к гл. стог.

стажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто праходзіць стаж (у 2 знач.).

|| ж. стажо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. стажо́рскі, -ая, -ае.

стажырава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.

Праходзіць стаж (у 2 знач.).

|| наз. стажыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

стаі́цца, стаю́ся, сто́ішся, сто́іцца; зак.

1. Схавацца і прытаіцца, імкнучыся застацца незаўважаным; прыціхнуць, зменшыць актыўнасць.

С. за дрэвам.

С. да пары да часу.

2. Не прызнацца ў чым-н.

На гэты раз яна стаілася і нічога не сказала.

|| незак. сто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

стаіцы́зм, -у, м.

1. Антычнае рацыяналістычнае філасофскае вучэнне, якое патрабавала свядомага падпарадкавання чалавека пануючай у свеце неабходнасці і панавання чалавека над страсцямі.

2. перан. Цвёрдасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях, здольнасць супрацьстаяць спакусам.

Праявіць с.

|| прым. стаі́чны, -ая,-ае.