спада́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Форма афіцыйнага ветлівага звароту да асобы ў беларусаў.
Шаноўныя спадарыні і спадары!
|| ж. спада́рыня, -і, мн. -і, -рынь.
спадаро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.
Мой с. — вясёлы чалавек.
2. перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.
Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.
3. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.
С.
Зямлі — Месяц.
4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.
Запусціць с.
|| ж. спадаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым. спадаро́жнікавы, -ая, -ае (да 4 знач.; спец.) і спадаро́жніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
спадаро́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каму. Ісці, ехаць разам з кім-н., быць яго спадарожнікам.
С. знаёмым у паездцы на экскурсію.
2. перан., каму-чаму. Знаходзіцца з нечым у непарыўнай сувязі, адбывацца адначасова або ўслед за чым-н.
Яму заўсёды спадарожнічала ўдача.
Песня і музыка спадарожнічаюць людзям усё жыццё.
|| наз. спадаро́жнічанне, -я, н.
спадаро́жны, -ая, -ае.
1. Які рухаецца ў адным напрамку з чым-н.
Спадарожная машына.
С. вецер.
2. Які сустракаецца на шляху.
Спадарожная станцыя.
спада́рства, -а, н., зб.
Форма афіцыйнага ветлівага звароту да прысутных (некалькіх асоб) у беларусаў.
Шаноўнае с., праслухайце аб’явы.
спада́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е; незак.
1. гл. спасці.
2. Звісаць, спускацца (пра адзежу, тканіну, валасы і пад.).
На плечы спадае каса.
спа́дзісты, -ая, -ае.
Які паступова паніжаецца, мае схіл.
С. бераг.
Спадзістая гара.
|| наз. спа́дзістасць, -і, ж.
спадзява́нне, -я, н.
Чаканне таго, што мае адбыцца, надзея на што-н.
С. на лепшае жыццё.
спадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца; незак.
1. на што, з інф., без дап. і са злуч. «што». Мець спадзяванне, надзею на што-н.
С. на атрыманне прэміі.
Спадзяюся вярнуцца вячэрнім рэйсам.
2. на каго-што. Быць упэўненым у кім-, чым-н., мець спадзяванні на каго-н.
Спадзяюся на свайго сына.
3. у форме 1 ас. адз. цяпер. спадзяю́ся ўжыв. ў знач. пабочн. сл. Выражае ўпэўненасць.
Ты, спадзяюся, лішняга не будзеш гаварыць.
|| зак. паспадзява́цца, -дзяю́ся, -дзяе́шся, -дзяе́цца; -дзяёмся, -дзеяце́ся, -дзяю́цца.
спадкае́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.
1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе.
2. перан. Той, хто прадаўжае чые-н. традыцыі, чыю-н. дзейнасць.
|| ж. спадкае́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. спадкае́мскі, -ая, -ае.