Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бура́чнішча, -а, н.

Месца, на якім выраслі буракі.

Узараць б.

бу́рбалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці.

Пускаць бурбалкі (разм.) — тануць, тапіцца, гінуць у вадзе.

бурбо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Узнімаць, пускаць бурбалкі, булькаць.

бурбо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (зневаж.).

Грубы, некультурны, уладалюбівы чалавек.

бургамі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Начальнік гарадской управы ў некаторых краінах Еўропы і ў 18—19 стст. у Расіі.

|| прым. бургамі́старскі, -ая, -ае.

бурда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (разм., пагард.).

Дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або вадкая ежа.

Не суп, а б.

бурдзю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Мяшок са скуры жывёлы для захоўвання і перавозкі вадкасцей.

|| прым. бурдзю́чны, -ая, -ае.

буржуа́, нескл., м.

Прадстаўнік класа буржуазіі.

буржуазі́я, -і, ж.

Грамадскі клас, які валодае сродкамі вытворчасці, ідэямі і навыкамі для арганізацыі рыначнай гаспадаркі і жыве за кошт наёмнай працы.

Дробная буржуазія — дробныя ўласнікі, якія валодаюць сродкамі вытворчасці і карыстаюцца наёмнай працай у нязначнай ступені або зусім не карыстаюцца ёю.

|| прым. буржуа́зны, -ая, -ае.

буржу́й, -я, мн. -і, -яў, м. (разм., пагард.).

Тое, што і буржуа.

|| ж. буржу́йка, -і, ДМу́йцы, мн. -і, -жу́ек.

|| прым. буржу́йскі, -ая, -ае.