Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікая, звычайна драўляная пабудова для чыгуначнага вартаўніка, паставога і інш.

2. Збітае з дошак жыллё для сабакі.

|| памянш. бу́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бу́дачны, -ая, -ае.

будо́ва, -ы, мн. -ы, -о́ў, ж.

Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак чаго-н.; структура.

Б. атама.

Б. арганізма.

Б. зямной кары.

будо́ўля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца.

Працаваць на будоўлі.

будуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Гасціная гаспадыні ў багатым доме для неафіцыйнага прыёму найбольш блізкіх знаёмых, а таксама абсталяванне такой гасцінай.

|| прым. будуа́рны, -ая, -ае.

бу́дучы, -ая, -ае.

1. Такі, які адбудзецца ўслед за цяперашнім.

Б. год.

2. Такі, які будзе потым, у далейшым.

Будучыя ўрачы.

3. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Час, які ідзе ўслед за цяперашнім.

Заглянуць у б.

4. у знач. наз. бу́дучае, -ага, н. Лёс, доля.

Б. планеты.

Будучы час — катэгорыя дзеяслова, якая характарызуе дзеянне ў часе, што наступіць пасля гаворкі аб ім.

У будучым — пазней, у далейшым.

бу́дучыня, -і, ж.

1. Стан, становішча чаго-н. у будучым.

Б. раёна.

2. Часы, падзеі, якія прыйдуць на змену цяперашнім.

Шчаслівая б.

3. Будучае пакаленне.

Дзеці — наша б.

буды́зм, -у, м.

Адна з сусветных рэлігій, распаўсюджаная ў Кітаі, Японіі і некаторых іншых краінах Усходу [па імені яе заснавальніка Буды].

|| прым. буды́йскі, -ая, -ае.

Будыйскае вучэнне.

буды́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне.

Будынкі санаторыя.

буды́ніна, -ы, мн. -ы, -нін, ж. (разм.).

Тое, што і будынак.

Б. ў адзін паверх.

буды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік будызму.

|| ж. буды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.