Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўтама́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.).

2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.).

|| ж. аўтама́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц (да 1 знач.).

аўтаматызава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) аўтаматычным.

|| наз. аўтаматыза́цыя, -і, ж.

аўтаматызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Укараніць (укараняць) аўтаматы (у 1 знач.) у вытворчасць.

А. тэхналагічны працэс.

2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным.

А. рухі.

|| наз. аўтаматыза́цыя, -і, ж.

аўтаматы́зм, -у, м.

Механічнасць, міжвольнасць дзеянняў або рухаў.

аўтама́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае тэорыю і метады аўтаматызацыі вытворчых працэсаў.

2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў, якія дзейнічаюць аўтаматычна.

аўтаматы́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца аўтаматам або ажыццяўляецца пры дапамозе аўтамата (у 1 знач.).

А. тормаз.

Дзверы зачыняюцца аўтаматычна (прысл.).

2. Механічны, міжвольны.

Аўтаматычныя рухі.

|| наз. аўтаматы́чнасць, -і, ж.

аўтамашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

Тое, што і аўтамабіль.

аўтано́мія, -і, ж.

Самакіраванне, незалежнасць у кіраванні.

аўтано́мны, -ая, -ае.

Які карыстаецца аўтаноміяй.

Аўтаномная вобласць.

|| наз. аўтано́мнасць, -і, ж.

аўтапагру́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Самаходная машына для пагрузкі, разгрузкі і перавозкі грузаў на невялікія адлегласці.