Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўта...³ Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. свой, сама-, напр., аўтагравюра, аўтапартрэт, аўтабіяграфія.

аўтаба́за, -ы, мн. -ы, -ба́з, ж.

Аўтатранспартнае прадпрыемства са стаянкамі для машын і майстэрнямі для рамонту.

|| прым. аўтаба́заўскі, -ая, -ае (разм.).

аўтабіяграфі́чны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе элементы аўтабіяграфіі.

А. раман.

|| наз. аўтабіяграфі́чнасць, -і, ж.

аўтабіягра́фія, -і, ж.

1. Апісанне свайго жыцця; літаратурны жанр.

2. Афіцыйны дакумент, кароткі хранікальна-даведачны выклад пэўнай асобай асноўных падзей уласнага жыцця.

|| прым. аўтабіяграфі́чны, -ая, -ае.

аўтаблакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. Аўтаматычная сістэма сігналізацыі для рэгулявання руху цягнікоў.

2. Аўтаматычнае змяненне рэжыму работы тэхнічнага аб’екта (машыны, апарата і інш.).

|| прым. аўтаблакіро́вачны, -ая, -ае.

аўтаге́нны, -ая, -ае (спец.).

У выразе: аўтагенная зварка, аўтагеннае рэзанне — тое, што і газавая зварка, газавае рэзанне.

аўтагужавы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да аўтамабільных і гужавых перавозак.

А. транспарт.

аўтадаро́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог.

А. тэхнікум.

аўтадрызі́на, -ы, мн. -ы, -зін, ж.

Дрызіна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. аўтадрызі́нны, -ая, -ае.

аўтазаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамабільны завод.

|| прым. аўтазаво́дскі, -ая, -ае і аўтазаво́дскі, -ая, -ае.