Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сплю́шчвацца гл. сплюшчыцца¹.

сплю́шчыцца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчыцца; зак.

Пра вочы, павекі: заплюшчыцца.

|| незак. сплю́шчвацца, -аецца.

сплю́шчыцца², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -шчыцца; зак.

Зрабіцца пляскатым ад удару, ціску.

Галоўка цвіка сплюшчылася.

|| незак. сплю́шчвацца, -аецца.

сплю́шчыць¹, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

Пра вочы, павекі: заплюшчыць.

|| незак. сплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

сплю́шчыць² гл. плюшчыць².

спля́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. Сапсаваць што-н.; разбурыць, зруйнаваць.

Горад спляжылі ўшчэнт.

С. добрую касу.

2. што. Пра лес: вынішчыць, ссячы (разм.).

Будавалі дарогу і спляжылі ўвесь бярэзнік.

3. што. Вытаптаць, стаптаць; затаптаць, забрудзіць (разм.).

Каровы спляжылі жыта.

Усю пасцель спляжылі.

4. каго і без дап. Ударыць, пабіць (разм., груб.).

С. кіем па спіне.

спля́міць гл. пляміць.

спляска́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., спле́шчацца; зак.

Ад ціску, удару зрабіцца пляскатым; сплюшчыцца.

|| незак. спле́сквацца, -аецца.

спляска́ць гл. сплескваць.

сплясне́лы і спле́снелы, -ая, -ае.

Пакрыты плесняй.