Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сто́чванне³ гл. стачыць³.

сто́чвацца гл. стачыцца.

сто́чваць¹ гл. стачыць¹.

сто́чваць² гл. стачыць².

сто́чваць³ гл. стачыць³.

сто́чка гл. стачыць¹.

стра́ва, -ы, мн. -ы, страў, ж.

1. Пэўным чынам прыгатаваныя для яды прадукты харчавання, а таксама сама яда.

Гарачая с.

Мясная с.

Смачная с.

2. Адзін з відаў яды, які падаецца на снеданне, абед і вячэру.

Абед з чатырох страў.

|| прым. стра́ўны, -ая, -ае.

стравава́нне, -я, н.

Ператраўліванне і засваенне стравы арганізмам.

Органы стрававання.

|| прым. стравава́льны, -ая, -ае.

страваво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Частка стрававальнага тракта чалавека або жывёліны ў выглядзе трубкі, якая злучае поласць рота са страўнікам.

|| прым. страваво́дны, -ая, -ае.

страві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., стра́віцца; зак.

Засвоіцца ў працэсе стрававання.

|| незак. стра́ўлівацца, -аецца і страўля́цца, -я́ецца.