Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгіна́ць гл. разагнуць.

разглаго́льстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (разм.).

Мнагаслоўна, без толку гаварыць аб чым-н.

Р. аб сіле мастацтва.

|| наз. разглаго́льстваванне, -я, н.

разгла́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

1. Стаць гладкім, роўным, без складак і няроўнасцей.

Матэрыял разгладзіўся.

2. Расправіцца, знікнуць (пра маршчыны, няроўнасці).

Маршчыны разгладзіліся.

|| незак. разгла́джвацца, -аецца.

разгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Зрабіць гладкім, роўным; расправіць.

Р. складкі.

|| незак. разгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

разгле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. Паглядзець вакол сябе, прыгледзецца.

Зайшоў чалавек у хату, разгледзеўся.

2. перан. Азнаёміцца з абстаноўкай.

Не даць р., апомніцца ворагу.

|| незак. разгляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разгля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго-што. Углядаючыся, агледзець.

Р. мясцовасць.

Р. надпіс.

2. перан. Заўважыць, разабрацца ў кім-, чым-н.

Уменне р. новае.

3. што. Унікнуць, разабраць, абмеркаваць.

Р. заяву.

Р. жыллёвае пытанне.

|| незак. разгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгля́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгля́д, -у, М -дзе, м., разгляда́нне, -я, н. і разгля́дванне, -я, н.

разгне́ваны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў стане гневу, выяўляе гнеў.

Разгневаная маці.

|| наз. разгне́ванасць, -і, ж.

разгне́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Дайсці да стану моцнага гневу.

разгне́ваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Тое, што і разгнявіць.

разгняві́ць, -няўлю́, -няві́ш, -няві́ць; -няві́м, -невіце́, -нявя́ць; зак., каго-што.

Давесці да стану моцнага гневу.