Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ство́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.

ство́ркавы, -ая, -ае.

Які мае створкі, складаецца з іх.

Створкавыя дзверы.

сто, ста, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 100.

С. дзеліцца на чатыры.

С. падручнікаў (колькасць, абазначаная гэтай лічбай).

2. Ужыв. для выражэння вялікай колькасці ў значэнні шмат, вельмі, многа.

Разоў с. слухалі перадачу.

На ўсе сто (разм., адабр.) — поўнасцю, цалкам.

|| парадк. со́ты, -ая, -ае.

стог, -а, мн. стагі́, стаго́ў, м.

Вялікая капа сена, саломы, высокая і акруглая.

|| памянш. стажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. стагавы́, -а́я, -о́е.

стогн, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Жаласны енк, выкліканы болем або вялікім горам; выражэнне пакуты, адчаю.

Стогны хворых.

2. перан. Пра працяглы гук, шум, гул ад чаго-н.

Цяжкім стогнам аддалося рэха ва ўсіх канцах лесу.

сто́ечны гл. стойка².

сто́ік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Паслядоўнік стаіцызму.

2. перан. Той, хто стаічна пераносіць усе жыццёвыя выпрабаванні, цяжкасці.

сто́йбішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Часовае паселішча качэўнікаў.

2. Месца адпачынку жывёлы на пашы.

|| прым. сто́йбішчавы, -ая, -ае.

сто́йвацца гл. стаіцца.

сто́йваць гл. стаіць.