Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разгадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго (што).

1. Старанна даглядаючы, забяспечыць рост, развіццё каго-, чаго-н.

Р. каня, як на выстаўку.

2. Выгадаваць у вялікай колькасці, распладзіць.

Р. гусей.

Р. свіней.

|| незак. разгадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

разгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Знайсці правільны адказ на загаданае; адгадаць.

Р. рэбус.

Р. загадку.

2. каго-што. Зразумець сэнс чаго-н. незразумелага, уясніць характар каго-, чаго-н.

Р. чалавека.

Р. намеры праціўніка.

|| незак. разга́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разга́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

разга́дчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто разгадвае што-н., знаходзіць правільны адказ на загаданае.

|| ж. разга́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

разгайда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разго́йдацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Пачаць моцна гайдацца (гойдацца).

Лодка разгайдалася на вадзе.

|| незак. разго́йдвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разгайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і разго́йдаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Прымусіць моцна гайдацца (гойдацца).

Р. арэлі.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання.

Р. за рукі-ногі і кінуць у ваду.

|| незак. разго́йдваць, -аю, -аеш, -ае.

разгаласі́цца, -лашу́ся, -ло́сішся, -ло́сіцца; зак.

Пачаць моцна і доўга галасіць.

Разгаласілася ўдава.

разгалёкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Раскрычацца, звычайна завучы каго-н.

Разгалёкаліся дзеці ў лесе.

разга́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Тое, што і развіліна.

Р. старога дрэва.

На разгаліне дарог спынілася машына.

разгалінава́нне, -я, н.

1. гл. разгалінавацца, разгалінаваць.

2. Месца, дзе што-н. разгаліноўваецца, разыходзіцца ў розныя бакі.

На разгалінаванні дарог.

разгалінава́ны, -ая, -ае.

1. Які мае многа галін, разгалінаванняў.

Разгалінаваная яблыня.

2. Які мае многа адцзелаў, аддзяленняў, размешчаных у розных месцах.

Разгалінаванае прадпрыемства.

|| наз. разгалінава́насць, -і, ж.