Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спецыялізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак., на чым, па чым, у чым.

1. Набыць (набываць) спецыяльныя веды, якую-н. спецыяльнасць.

С. па садаводстве.

2. Дзейнічаць, развівацца ў выразна акрэсленым кірунку; мець спецыяльнае прызначэнне.

С. па вытворчасці гадзіннікаў.

|| наз. спецыяліза́цыя, -і, ж.

спецыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). Даць (даваць) спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі і тэхнікі, навучыць (навучаць) якой-н. спецыяльнасці.

С. студэнтаў па мовазнаўстве.

2. што. Прызначыць (прызначаць) для спецыяльнага выкарыстання або для работы ў якой-н. спецыяльнай галіне.

С. прадпрыемства на вытворчасці паперы.

|| наз. спецыяліза́цыя, -і, ж.

спецыялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які валодае якой-н. спецыяльнасцю, мае спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, мастацтва.

С. па сардэчных захворваннях.

|| ж. спецыялі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

спецыя́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй-н. дзейнасці або вывучэння чаго-н.

Здаваць экзамен па спецыяльнасці.

2. Тое, што і прафесія, асноўная кваліфікацыя.

Сын мае с. музыканта.

Працаваць па спецыяльнасці.

спецыя́льны, -ая, -ае.

Асобы, які прызначаны выключна для якой-н. навукі, тэхнікі, мастацтва, уласцівы той або іншай спецыяльнасці.

Спецыяльная адукацыя.

Спецыяльная тэрміналогія.

спець¹ гл. пець.

спець², 1 і 2 ас. не ўжыв., спе́е; незак.

1. Рабіцца спелым (пра гародніну, злакі і пад.).

На полі спее ячмень.

2. перан. Прымаць закончаную форму; канчаткова складвацца.

У іх спелі новыя планы.

|| зак. паспе́ць, -е́е.

спе́швацца гл. спешыцца.

спе́шваць гл. спешыць.

спе́шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Старанне зрабіць што-н. як мага хутчэй; паспешнасць.

Спешкі ў такой справе не можа быць.