Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распі́ць, разап’ю́, разап’е́ш, разап’е́; разап’ём, разап’яце́, разап’ю́ць; распі́ў, -піла́, -ло́; распі́; распі́ты; зак., што (разм.).

Выпіць разам з кім-н.

Р. бутэльку каньяку.

|| незак. распіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

распла́віцца гл. плавіцца.

распла́віць гл. плавіць.

распладзі́цца гл. пладзіцца.

распладзі́ць гл. пладзіць.

распла́кацца, -пла́чуся, -пла́чашся, -пла́чацца; -пла́чся; зак.

1. Пачаць моцна плакаць.

Дзіця расплакалася.

2. перан. Пачаць расчулена гаварыць, жаліцца, імкнучыся выклікаць спачуванне (разм.).

Ён умее так р., што расчуліць любога.

распланава́ць гл. планаваць.

распласта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Легчы, упасці плазам, шчыльна прыціснуўшыся да зямлі, да якой-н. паверхні.

Р. на зямлі.

2. Выцягнуцца ў гарызантальнай плоскасці, раскінуўшы ў бакі рукі.

|| незак. распла́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца.

распласта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Палажыць пластом, шчыльна прыціснуўшы да якой-н. паверхні.

Ранены ўпаў на зямлю і распластаў рукі.

2. Выцягнуць, раскінуўшы ў бакі.

Р. крылы.

|| незак. распла́стваць, -аю, -аеш, -ае.

распла́та, -ы, ДМ -пла́це, ж.

1. гл. расплаціцца.

2. перан. Кара, помста.

Настаў час расплаты за здраду.