развучы́ць, -вучу́, -ву́чыш, -ву́чыць; -ву́чаны; зак., што.
Вывучыць з мэтай выканання, паўтарэння.
Р. песню.
Р. ролю.
|| незак. разву́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. разву́чванне, -я, н.
развява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.
Калыхацца ад ветру.
Развяваюцца сцягі на плошчы.
развява́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак., што.
Калыхаць, распускаць, разносіць у розныя бакі.
Вецер развявае валасы.
развядзе́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).
Разведзены з жонкай мужчына.
развядзе́нне¹ гл. развесці¹.
развядзе́нне² гл. развесці².
развядзе́нне³ гл. развесці³.
развядзёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
Разведзеная з мужам жанчына.
развяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’яднацца (пра канцы чаго-н. звязанага).
Развязаўся вузел.
Хустка развязалася.
2. перан., з кім-чым. Вызваліцца ад таго, што (хто) звязвае, не дае свабоды дзеянням (разм.).
Р. з кампаніяй.
|| незак. развя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
развяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак.
1. каго-што. Раз’яднаць канцы чаго-н. звязанага, вызваліць ад розных завязак.
Р. вузел.
Р. хустку.
Р. мяшок.
2. перан., што. Даць чаму-н. развіцца, разгарнуцца, праявіцца ў поўнай меры.
Р. ініцыятыву мас.
◊
Развязаць рукі каму — даць свабоду дзеянняў, вызваліць ад якіх-н. абавязацельстваў.
Развязаць язык каму — прымусіць разгаварыцца.
|| незак. развя́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. развя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж. (да 1 знач.) і развя́званне, -я, н.