Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распіна́ць гл. распяць.

распіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Напорам знутры прымушаць расшырацца, раздавацца.

2. перан., каго-што. Перапаўняць, захапляць цалкам (пра настроі, думкі, пачуцці і пад.).

Нечаканая радасць распірала Максіма.

3. безас., каго (што). Аб празмерным атлусценні, сытасці (разм.).

|| зак. распе́рці, разапру́, разапрэ́ш, разапрэ́; разапро́м, разапраце́, разапру́ць; распёр, -пе́рла; разапры́; распёрты.

распіса́цца, -пішу́ся, -пі́шашся, -пі́шацца; -пішы́ся; зак.

1. Паставіць свой подпіс пад чым-н.

Р. у дзённіку сына.

2. перан. Сваімі ўчынкамі, паводзінамі пацвердзіць што-н. у адносінах да сябе.

Р. ў сваёй бездапаможнасці.

3. з кім і без дап. Зарэгістраваць свой шлюб (разм.).

4. Пачаўшы пісаць, захапіцца (разм.).

Так распісаўся, што не спыніць.

|| незак. распі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. распі́сванне, -я, н. (да 2 знач.) і распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 знач.).

распіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак.

1. што. Перапісаць асобна часткі чаго-н.

Р. тэкст на карткі.

2. каго-што. Размеркаваць каго-, што-н. паміж кім-, чым-н., зрабіўшы адпаведны запіс.

Р. дні прыёму.

3. каго (што). Зарэгістраваць чый-н. шлюб.

У загсе маладых распісалі.

4. што. Размаляваць фарбамі, узорамі, пакрыць роспісам (у 2 знач.).

Р. столь.

5. перан., каго-што. Расказаць, апісаць каго-, што-н. занадта падрабязна, у дэталях (разм.).

Мне яго распісалі як добрага працаўніка.

|| незак. распі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распі́сванне, -я, н., распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і ро́спіс, -у, м. (да 4 знач.).

распі́ска, -і, ДМ распі́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. гл. распісаць, распісацца.

2. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго-н.

распісны́, -а́я, -о́е.

Упрыгожаны роспісам (у 2 знач.).

Распісныя сцены.

распіха́ць¹ гл. разапхнуць.

распіха́ць² гл. разапхаць.

распі́хваць¹ гл. разапхнуць.

распі́хваць² гл. разапхаць.