ста́ўка¹, -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.
1. У азартных гульнях: сума грошай, якую ігрок ставіць на карту.
Невялікая с.
2. Устаноўлены размер заработнай платы; аклад.
3. Норма вылічвання падатку, аплаты чаго-н. (спец.).
Тарыфная с.
Павышэнне ставак.
4. Максімальна дапушчальны працоўным заканадаўствам і рэгламентам арганізацыі аб’ём працы, адпаведны пэўнай штатнай пасадзе (звычайна ўстаноўленая колькасць гадзін выкладчыцкай нагрузкі ў ВНУ).
Працаваць на палову стаўкі.
5. перан., на каго-што. Разлік, арыентацыя на каго-, што-н., імкненне грунтаваць свае дзеянні на чым-н.
С. на свае сілы.
С. на мясцовыя ўлады.
○
Вочная стаўка — адначасовы перакрыжаваны допыт асоб для праверкі паказанняў, якія прыцягваюцца па адной справе.
ста́ўка², -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.
1. Месцазнаходжанне вышэйшага военачальніка, стратэгічнага кіраўніцтва ў час вайны.
2. Вышэйшы орган кіраўніцтва ўзброенымі сіламі ў час вайны.
С.
Вярхоўнага галоўнакамандуючага.
ста́ўленік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто атрымаў пасаду з дапамогай каго-н., па чыёй-н. пратэкцыі.
С. папярэдняга кіраўніцтва.
|| ж. ста́ўленіца, -ы, мн. -ы, -ніц.
ста́ўленне, -я, н.
Адносіны да каго-, чаго-н., погляд на што-н.; разуменне каго-, чаго-н.
Безадказнае с. да ўласнага здароўя.
стаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.
Ставіць вялікую колькасць.
С. пасуду на стол.
С. снапы.
|| наз. стаўля́нне, -я, н.
стаўры́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
Невялікая марская прамысловая рыба.
Чарнаморская с.
|| прым. стаўры́давы, -ая, -ае.
стаўчы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., стаўчэ́цца; стаўку́цца; сто́ўкся, стаўкла́ся, -ло́ся; зак.
1. Стаць дробным, мяккім у выніку таўчэння; змяшацца.
Бульба добра стаўклася.
2. Ачысціцца ад шалупіння.
3. Сабрацца, стоўпіцца ў гурт (разм.).
Каровы стаўкліся ў кучу.
стаха́навец, -наўца, мн. -наўцы, -наўцаў, м.
1. У СССР у 1930—1940 гг.: рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы.
2. Перадавы працаўнік (разм.).
|| ж. стаха́наўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак.
|| прым. стаха́наўскі, -ая, -ае.
С. рух.