Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сперматазо́ід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Мужчынская палавая клетка чалавека, жывёл і некаторых раслін.

спе́рці¹, сапрэ́; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сціснуць, здушыць.

Дух спёрла (безас.).

|| незак. спіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

спе́рці², сапру́, сапрэ́ш, сапрэ́; сапро́м, сапраце́, сапру́ць; спёр, спе́рла; сапры́; спёрты; зак., каго-што (разм.).

1. Украсці.

С. грошы.

2. што. Ссунуць, сабраць у адно месца.

С. мэблю ў адзін пакой.

3. перан., каго. Прагнаць з пасады, службы.

С. з пасады старшыню.

спе́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., сапрэ́цца; спёрся, спе́рлася; зак. (разм.).

Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы.

С. ў адным пакоі.

|| незак. спіра́цца, -а́ецца.

спе́сціцца, спе́шчуся, спе́сцішся, спе́сціцца; зак.

Стаць распешчаным, капрызным.

спе́сціць гл. песціць.

спеў, спе́ву, мн. спе́вы, спе́ваў, м.

1. гл. спяваць.

2. Песня.

С. салаўя.

За рэчкай чуліся спевы дзяўчат.

3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва.

Высокі ўзровень харавых спеваў.

|| прым. спе́ўны, -ая, -ае.

спе́ўка, -і, ДМ спе́ўцы, мн. -і, спе́вак, ж.

Рэпетыцыя хору.

спе́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зборнік твораў для спеву.

спех, -у, м. (разм.).

Паспешлівасць, спешка.

У такой справе трэба без спеху.