Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ухва́льны, -ая, -ае (разм.).

Які заключае ў сабе, выражае ўхвалу.

Ухвальныя словы.

ухі́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленая пакатая паверхня, схіл.

Цягнік ідзе пад у.

2. перан. Пэўны напрамак дзейнасці, інтарэсаў, спецыялізацыі.

Школа з мастацкім ухілам.

3. перан. Адхіленне, адыход ад асноўнай лініі ў поглядах, палітыцы.

Правы ў.

ухі́лісты, -ая, -ае.

Пазбаўлены пэўнасці, яснасці, непрамы.

У. адказ.

|| наз. ухі́лістасць, -і, ж.

ухілі́цца, ухілю́ся, ухі́лішся, ухі́ліцца; зак.

1. ад каго-чаго і без дап. Адхіліцца, адсунуцца ўбок, каб пазбегнуць чаго-н.

У. ад удару.

2. ад чаго. Адысці ад прамога напрамку.

Дарога ўхілілася ўлева.

3. перан., ад чаго. Пазбягаючы чаго-н., устараніцца, адмовіцца ад чаго-н.

У. ад прамога адказу.

У. ад абавязкаў.

|| незак. ухіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ухіле́нне, -я, н.

ухітры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак., з інф.

Сумець, умудрыцца зрабіць што-н. цяжкае, што патрабуе спрыту, знаходлівасці.

Ухітрыўся прабрацца незаўважаным.

|| незак. ухітра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

ухмылі́цца гл. хмыліцца.

ухмы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Тое, што і усмешка.

Хітрая ў.

Крывая ў.

ухмыля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак. (разм.).

Тое, што і усміхацца.

|| зак. ухмыльну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

ухо́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. каго (што). Пазбавіць жыцця, забіць.

2. каго (што). Змардаваць, змучыць.

Уходала яго хвароба.

Уходалі сіўку крутыя горкі (прымаўка).

3. што. Патраціць, расходаваць або з’есці.

У. многа грошай.

Уходалі гаршчок кашы.

ухо́джвацца гл. ухадзіцца.