Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стэп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Бязлесная роўная прастора ў зоне сухога клімату з травяністай расліннасцю.

|| прым. стэ́павы, -ая, -ае.

стэпаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Жыхар стэпавай мясцовасці.

2. Конь стэпавай пароды.

|| ж. стэпаві́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 1 знач.).

3. Стэпавая птушка.

стэ́рлінг, -а, мн. -і, -аў, м.

У выразе: фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

|| прым. стэ́рлінгавы, -ая, -ае.

стэрх, -а, мн. -і, -аў, м.

Белы журавель, які водзіцца ў тундры і лесатундры.

стэрылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

1. што. Зрабіць (рабіць) стэрыльным, абеззаразіць (-ражваць).

2. каго-што. Зрабіць (рабіць) няздольным даваць патомства шляхам асобай аперацыі (спец.).

|| наз. стэрыліза́цыя, -і, ж.

|| прым. стэрылізацы́йны, -ая, -ае.

стэрыліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для стэрылізацыі (гл. стэрылізаваць у 1 знач.).

стэры́льны, -ая, -ае.

1. Ачышчаны ад мікраарганізмаў, абеззаражаны.

Стэрыльная павязка.

2. Які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі.

|| наз. стэры́льнасць, -і, ж.

стэрэа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які адносіцца да стэрэаскапічнага адлюстравання, напр.: стэрэакіно, стэрэарэнтгенаграма;

2) які адносіцца да стэрэафаніі, напр.: стэрэагук, стэрэамагнітафон;

3) які адносіцца да стэрэаметрыі, напр. стэрэаабмер;

4) які адносіцца да стэрэатыпіі, напр. стэрэатыпограф.

стэрэаме́трыя, -і, ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае фігуры, размешчаныя ў прасторы.

|| прым. стэрэаметры́чны, -ая, -ае.

стэрэаскапі́чны, -ая, -ае.

1. гл. стэрэаскоп.

2. Пра адлюстраванне: аб’ёмны, рэльефны (спец.).

С. дальнамер.

С. фільм.

Стэрэаскапічная кіназдымка.