Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

студэ́нцтва, -а, н.

1. зб. Студэнты.

Беларускае с.

2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе.

Гады с.

сту́жачны гл. істужка.

сту́жка гл. істужка.

сту́жкавы гл. істужка.

сту́зацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Стаміцца, змарыцца, змучыцца ў якіх-н. клопатах, справах.

С. на пагрузцы.

сту́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

1. Затузаць, зацягаць.

С. каня.

2. перан. Давесці да хворага, нервовага стану, змучыць.

Хвароба стузала чалавека.

стук¹, -у, м.

1. Кароткі адрывісты гук, шум ад удару, ад падзення цвёрдых прадметаў.

С. сякеры аб бервяно.

2. Удар, які апавяшчае аб прыходзе або просьбе дазволіць зайсці.

С. у акно.

Увайсці са стукам.

3. Шум, які ўтвараецца рытмічнымі скарачэннямі сэрца.

Слухаць с. сэрца.

стук², у знач. вык.

1. Гукаперайманне кароткіх паслядоўных удараў, адрывістых гукаў.

Раптам нехта ў дзверы стук-стук-стук!

2. Ужыв. паводле знач. дзеясл. стукаць — стукнуць.

У дзверы с. палкай.

стукані́на, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і стукат.

сту́кат, -у, М -каце, м.

Моцны бесперапынны стук.

На таку с. ад малатарні.