Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сто́йкі, -ая, -ае.

1. Які не слабее; трывалы, устойлівы.

Стойкія пароды.

С. водар.

2. перан. Які цвёрда прытрымліваецца якіх-н. поглядаў, думак і пад.; паслядоўны.

Стойка (прысл.) трымацца.

С. характар.

|| наз. сто́йкасць, -і, ж.

сто́йла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Адгароджанае месца для каровы ў хляве або для каня ў канюшні.

2. Тое, што і стойбішча (у 2 знач.).

|| прым. сто́йлавы, -ая, -ае.

сто́йма, прысл. (разм.).

У стаячым становішчы.

Паставіць бервяно с.

стол, стала́, мн. сталы́, стало́ў, м.

1. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкі на высокіх падпорах, ножках.

Пісьмовы с.

Сесці за сталы.

Перагаворы за круглым сталом (перан.: пры поўным раўнапраўі бакоў).

2. Прадмет спецыяльнага абсталявання або частка станка падобнай формы.

Аперацыйны с.

3. адз. Страва, ежа, тое, што падаюць для яды.

Затраты на с.

Разнастаіць с.

4. Від стравы, ежы; рэжым харчавання.

Мясны с.

Дыетычны с.

Вегетарыянскі с.

5. які або чаго. Аддзел ва ўстанове, а таксама сама ўстанова, якая займаецца спецыяльным колам пытанняў

С. даведак.

Пашпартны с.

|| памянш. сто́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. стало́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

сто́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. стол.

2. Стол для наведвальнікаў у рэстаране, сталовай, кафэ і пад. (разм.).

Афіцыянт бярэ заказы ля століка.

сто́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Слой, пласт, складка чаго-н.; рэдзь.

У адну столку (у дзве, тры і г.д. столкі) — у адзін (два, тры і г.д.) разы.

Скласці матэрыю ў дзве (тры) столкі (у некалькі разоў).

столь, -і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе.

Пафарбаваная с.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гарышча.

Насыпаць пяску на с.

Пад столь — вельмі высокі.

|| прым. сто́левы, -ая, -ае.

сто́лькі,

Р мн. сто́лькіх, займ. і сто́лькі, прысл.

1. займ. і прысл. указ. Абазначае менавіта такую колькасць чаго-н.; вызначаная колькасць.

Купілі с. кніг, колькі планавалі.

Столькіх (наз.) хлопцаў не далічыліся.

2. займ. і прысл. азнач. Так многа, у такой колькасці, так доўга.

С. працы ўкладзена.

Дзе ты быў с. часу?

3. прысл. меры і ступені. У такой ступені, настолькі, так.

С. я перахваляваўся.

сто́ма, -ы, ж.

Зморанасць ад цяжкай працы ці якога-н. занятку.

Пад вечар найшла с.

сто́млены, -ая, -ае.

Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім-н. заняткам.

Стомленая маці.

Стомленаму (наз.) трэба адпачыць.

|| наз. сто́мленасць, -і, ж.