Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

ствол, ствала́, мн. ствалы́, ствало́ў, м.

1. Асноўная частка дрэва ад каранёў да верхавіны, якая трымае на сабе галіны і лісты.

2. Частка агнястрэльнай зброі ў выглядзе трубы, праз якую праходзіць, атрымаўшы напрамак палёту, куля або снарад.

3. Частка шахты ад паверхні да дна.

Праходка ствала.

4. У тэхніцы, анатоміі: назва розных прадметаў або органаў, якія маюць форму прамой трубы.

С. пажарнага рукава.

С. соннай артэрыі.

|| прым. ствалавы́, -а́я, -о́е, ствало́вы, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.) і ство́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

створ, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад.

С. футбольных варот.

2. Тое, што і створка.

3. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў (спец.).

|| прым. ство́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

ство́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад.

ство́ркавы, -ая, -ае.

Які мае створкі, складаецца з іх.

Створкавыя дзверы.