спялі́ць, спялю́, спе́ліш, спе́ліць; незак., што.
Даводзіць да спеласці.
С. суніцы.
|| зак. вы́спеліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.
спярша́, прысл. (разм.).
Раней, спачатку, першапачаткова.
С. падумай, а потым адказвай.
спярэ́сціць¹, -рэ́шчу, -рэ́сціш, -рэ́сціць; -рэ́шчаны; зак., каго-што.
Зрабіць пярэстым.
Трэшчыны спярэсцілі сцяну.
|| незак. спярэ́шчваць, -аю, -аеш, -ае.
спярэ́сціць² гл. пярэсціць².
спяцо́ўка, -і, ДМ -цо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж. (разм.).
Спецыяльная вопратка для работы на вытворчасці і пад., звычайна ў выглядзе курткі, халата ці камбінезона.
С. будаўніка.
спя́чка, -і, ДМ -чцы, ж.
1. У некаторых жывёл (мядзведзяў, барсукоў, кажаноў і інш.): стан паніжанай жыццядзейнасці, падобны на сон.
Зімняя с.
Залегчы ў спячку.
2. Неадольная санлівасць (разм.).
3. перан. Стан душэўнага здранцвення, бяздзейнасць, пасіўнасць.
|| прым. спя́чачны, -ая, -ае.
спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны; зак.
1. гл. пячы.
2. каго-што. Апаліць агнём, пашкодзіць чым-н. гарачым скуру чаго-н.
С. руку.
3. Апячы (пра адчуванне, выкліканае чым-н. пякучым.
Гарачай кавай увесь рот спёк.
4. перан., што. Зрабіць што-н. хутка, наспех (разм.).
С. даклад.
спячы́ся, спяку́ся, спячэ́шся, спячэ́цца; спячо́мся, спечаце́ся, спяку́цца; спёкся, спякла́ся, -ло́ся; спячы́ся; зак.
1. гл. пячыся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра кроў: запячыся, засохнуць.
На твары спякліся згусткі крыві.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адно цвёрдае цэлае ў выніку спякання (спец.).
Руда спяклася.
4. перан. Пацярпець няўдачу ў чым-н. (разм.).
|| незак. спяка́цца, -а́ецца.
спяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. з чым, з інф. і без дап. Старацца зрабіць што-н., трапіць куды-н. як мага хутчэй.
С. з пасадкай дрэў.
С. з уборкай ураджаю.
Спяшайся, бо спознішся на аўтобус.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра гадзіннік: паказваць няправільны час.
Гадзіннік спяшаецца на 5 хвілін.
|| зак. паспяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).