Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

спуска́ць гл. спусціць.

спусташа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто спустошвае, ператварае ў пустыню.

|| ж. спусташа́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

спусташа́льны, -ая, -ае.

Які прыводзіць да спусташэння, нясе спусташэнне.

Спусташальныя войны.

|| наз. спусташа́льнасць, -і, ж.

спусташа́цца гл. спустошыцца.

спусташа́ць гл. спустошыць.

спусташэ́нне, -я, н.

1. гл. спустошыць.

2. Тое, што і спустошанасць.

спусто́шанасць, -і, ж.

Стан маральнага бяссілля; душэўная пустата.

С. душы.

спусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зруйнаваць, нанесці матэрыяльныя страты.

Вайна спустошыла гарады і вёскі.

2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, зрабіць няздольным да актыўнага жыцця.

Амаральныя паводзіны спустошылі жыццё гэтага чалавека.

3. што. Пра глебу: зрабіць неўрадлівай.

Безгаспадарчыя адносіны спустошылі глебу.

|| незак. спусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і спусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спусташэ́нне, -я, н. і спусто́шванне, -я, н.

спусце́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў пустым, акінутым.

Спусцелыя лясы сігналізуюць аб забруджанасці прыроднага асяроддзя.

спусце́ць гл. пусцець.