Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рукапрыкла́дства, -а, н. (разм.).

Нанясенне пабояў.

Справа дайшла да рукапрыкладства.

рука́сты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 доўгімі, вялікімі рукамі.

Р. дзяцюк.

2. перан. Умелы, дзелавы, энергічны.

Р. гаспадарнік.

|| наз. рука́стасць, -і, ж.

рука́ў, -кава́, мн. -кавы́, -каво́ў, м.

1. Частка адзення, якая пакрывае руку.

Доўгія рукавы (да кісці). Кароткія рукавы (якія закрываюць плячо).

2. Адгалінаванне ад галоўнага рэчышча ракі.

Р.

Нёмана.

3. Шланг для падачы вадкасцей або сыпучых цел, газаў.

Пажарны р.

Р. млына.

Усмоктвальны р.

|| памянш. рука́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. рука́ўны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

рука́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. рукаў.

2. звычайна мн. Род прышыўной манжэты.

Сукенка з белымі рукаўчыкамі.

рукза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Заплечны рэчавы мяшок з кішэнямі.

Паходны р.

|| прым. рукза́чны, -ая, -ае.