Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Паходная вайсковая або вучнёўская сумка, якую носяць на лямках за спінай.

|| прым. ра́нцавы, -ая, -ае.

ранжы́р, -у, м.

1. Пастраенне ў калоне ваенных па росце (спец.).

Пастроіцца па ранжыры.

2. перан. Пэўны парадак у чым-н.

|| прым. ранжы́рны, -ая, -ае.

ра́ніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня.

|| памянш. ра́нічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

|| прым. ра́нішні, -яя, -яе.

Ранішняя зарадка.

ра́ніцай і раніцо́й, прысл.

У ранішні час, ранішняй парой.

ра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак. і незак., каго-што.

1. Нанесці (наносіць) рану каму-н.

Р. руку.

2. перан. Прычыніць (прычыняць) каму-н. душэўны боль, пакуты.

Р. чулае сэрца.

|| наз. ране́нне, -я, н.

ра́нішнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Святочнае мерапрыемства, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

Дзіцячы р.

2. Ранішні мароз увосень і вясной.

Лістападаўскі р.

ра́нкам, прысл.

У ранні час; раніцай.

ра́нне, -я, н.

Тое, што і раніца.

ранне... (а таксама рання...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «ранні» (у 2 знач.), напр.: раннестаражытны, раннефеадальны.

ра́нні, -яя, -яе.

1. Які мае адносіны да рання; ранішні.

У р. час.

2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.

Р. вечар.

Ранняе Сярэдневякоўе.

3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).

Ранняя зіма.

Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.

Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.