Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рамантава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

Праводзіць рамонт.

Р. хату.

Р. вопратку.

|| зак. адрамантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

рамантава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што (спец.).

1. Папаўняць табун або статак маладняком.

2. Ліквідаваць разрэджанасць пасеваў, прысад падсадкай новых раслін.

рамантызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; зак. і незак., каго-што.

Уявіць (уяўляць), паказаць (паказваць) каго-, што-н. у рамантычным ідэалізаваным выглядзе.

|| наз. рамантыза́цыя, -і, ж.

раманты́зм, -у, м.

1. Кірунак у літаратуры і мастацтве канца 18—1-й палавіны 19 ст., прыхільнікі якога выступалі супраць канонаў класіцызму і сцвярджалі неабходнасць стварэння вобразаў ідэальных герояў і пачуццяў, выкарыстоўваючы гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы.

2. Мастацкі метад, у якім першаступеннае значэнне адводзіцца суб’ектыўнай пазіцыі мастака ў адносінах да з’яў жыцця і паказу высокага прызначэння чалавека.

3. Настрой думак, светаадчуванне, прасякнутыя ідэалізацыяй рэчаіснасці, летуценнай сузіральнасцю.

|| прым. раманты́чны, -ая, -ае.

рама́нтык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік і паслядоўнік рамантызму (у 1 і 2 знач.).

2. Чалавек, схільны да рамантызму (у 3 знач.).

3. Чалавек, прасякнуты рамантыкай, высокімі пачуццямі.

рама́нтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тое, што змяшчае ідэі і пачуцці, якія эмацыянальна ўзвышаюць чалавека.

Р. творчых пошукаў.

2. Незвычайнасць, казачнасць чаго-н., якая выклікае эмацыянальнае, прыўзнятае светаадчуванне.

Р. гор.

раманты́чны, -ая, -ае.

1. гл. рамантызм.

2. Прасякнуты рамантызмам (у 3 знач.).

Р. настрой.

|| наз. раманты́чнасць, -і, ж.

рама́тус, -у, м. (разм.).

Тое, што ірэўматызм.

ра́мачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рамачны вулей.

рамбі́чны гл. ромб.