разагна́ць, -зганю́, -зго́ніш, -зго́ніць; -загна́ў, -загна́ла; -згані; -загна́ны; зак.
1. каго-што. Прымусіць разысціся, разляцецца, разбегчыся ў розныя бакі.
Р. дзяцей.
Р. натоўп.
2. Выгнаць, звольніць (усіх, многіх) адкуль-н. (разм.).
Р. гультаёў на рабоце.
3. Рассеяць, развеяць.
Вецер разагнаў хмары.
4. Прымусіць прайсці, мінуць (пра настрой, стан, пачуццё).
Р. тугу.
5. каго-што. Паскорыць ход, рух.
Р. каня.
Р. лодку.
6. што. Разараць (барозны).
Р. некалькі баразён бульбы.
|| незак. разганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. разго́н, -у, м. (да 1, 2 і 5 знач.) і разго́нка, -і, -нцы, ж. (да 5 знач.).
разагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Выпрастацца (пра каго-, што-н. сагнутае і пад.).
|| незак. разгіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і разгіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
разагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
Выпрастаць сагнутае.
Р. спіну.
Р. падкову.
|| незак. разгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
разагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.
1. Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца.
Суп разагрэўся.
2. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца (разм.).
Р. ў рабоце.
|| незак. разаграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
разагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -рэ́ты; зак.
1. што. Грэючы, зрабіць цёплым, гарачым.
Р. суп.
2. Нагрэўшы, падрыхтаваць да дзеяння, выкарыстання.
Р. матор.
3. каго-што. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе (разм.).
Р. сябе работай.
|| незак. разаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. разаграва́нне, -я, н.
|| наз. разагрэ́ў, -грэ́ву, м.
разадзе́цца, -дзе́нуся, -дзе́нешся, -дзе́нецца; зак. (разм.).
Прыгожа, шыкоўна апрануцца; убрацца, прыбрацца.
Р. на свята.
|| незак. разадзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
разадзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; -дзе́ты; зак., каго-што (разм.).
Прыгожа апрануць; убраць, прыбраць.
Р. дзіця.
|| незак. разадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
разадзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; зак.
Тое, што і раздзьмуцца.
разадзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., што.
Тое, што і раздзьмуць.
Р. у печы агеньчык.
разадне́ць, -е́е; безас., зак.
Тое, што і развіднецца.