Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піра́цтва, -а, н.

Занятак піратаў, марскі разбой.

піро́г, -рага́, мн. -рагі́, -раго́ў, м.

Печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай.

П. з грыбамі.

|| памянш. піражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.; прым. піражко́вы, -ая, -ае.

Піражковае цеста.

|| прым. піро́жны, -ая, -ае.

піро́жнае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.

Кандытарскі выраб невялікага памеру з салодкага здобнага цеста, звычайна з крэмам, салодкай начынкай.

Бісквітнае п.

піро́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Той, хто пячэ або прадае пірагі.

|| ж. піро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

пірс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Партовае збудаванне, род дамбы для прычалу суднаў з двух бакоў.

піруэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

У танцы: поўны паварот усяго цела на наску адной нагі.