Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піетэ́т, -у, Мэ́це, м. (кніжн.).

Глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-, чаго-н.

Да яго ўсе адносіліся з піетэтам.

піжа́ма, -ы, мн. -ы, -жа́м, ж.

Хатні або спальны касцюм, які складаецца з курткі і штаноў вольнага крою.

Лёгкая п.

|| прым. піжа́мны, -ая, -ае.

піжо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Фарсісты малады чалавек, заняты сваёй знешнасцю; франт.

|| ж. піжо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. піжо́нскі, -ая, -ае.

піжо́ністы, -ая, -ае (разм., неадабр.).

Падобны да піжона, які паводзіць сябе, як піжон

П. малады чалавек.

піжо́нства, -а, н. (разм., пагард.).

Паводзіны піжона.

пік, -а і -у, мн. -і, -аў м.

1. -а. Спічастая вяршыня гары.

2. -у, перан. Найвышэйшы ўздым у развіцці чаго-н., у якой-н. дзейнасці.

П. у рабоце.

3. нязм. Які адносіцца да кароткачасовага рэзкага ўздыму.

Гадзіны п. у рабоце транспарту.

пі́ка¹, -і, ДМ пі́цы, мн. -і, пік, ж.

Колючая зброя, від кап’я.

Пранізаць пікай.

пі́ка² гл. пікі.

пі́кавы, -ая, -ае (разм.).

Непрыемны, складаны.

Пікавае становішча.

пікадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Коннік з пікай, які ўдзельнічае ў баі быкоў.