Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

будаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто будуе (у 1 знач.), працуе на будаўніцтве.

Брыгада будаўнікоў.

2. перан., чаго. Тварэц, стваральнік.

Будаўнікі новага грамадства.

|| прым. будаўні́цкі, -ая, -ае.

будаўні́цтва, -а, н.

1. Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца будоўляй і рэканструкцыяй дамоў, збудаванняў.

2. Узвядзенне будынка або якога-н. іншага збудавання.

Б. спартыўнага комплексу.

3. Будаўнічы аб’ект, а таксама месца, дзе вядзецца будоўля.

Наведаць б.

4. перан. Стварэнне, арганізацыя чаго-н.

Культурнае б.

будаўні́чы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да будаўніцтва, да будоўлі, да працы будаўніка.

Будаўнічая прамысловасць.

Будаўнічая тэхніка.

Б. факультэт.

Будаўнічыя работы.

Б. атрад.

Будаўнічыя матэрыялы.

Будаўнічая пляцоўка.

бу́дачнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай чыгуначнай будцы.

бу́дзе, у знач. вык. (разм.).

Хопіць, даволі.

Паплакалі трохі і б.

бу́дзень, -дня, мн. бу́дні, -яў, м.

1. Не святочны дзень.

Сустрэцца ў б.

2. перан. Штодзённае жыццё.

Цяжкія будні вайны.

|| прым. будзённы, -ая, -ае і бу́дны, -ая, -ае.

будзёнавец, -наўца, мн. -наўцы, -наўцаў, м. (гіст.).

Баец Першай Коннай арміі, якой камандаваў С. М. Будзённы ў гады Грамадзянскай вайны 1917—1922 гг.

будзёнаўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Суконны галаўны ўбор у выглядзе шлема (у 1 знач.), які першапачаткова насілі чырвонаармейцы.

будзі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гадзіннік са спецыяльным заводам для падачы званка ў патрэбны час.

будзі́ць, буджу́, бу́дзіш, бу́дзіць; незак.

1. каго-што. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

Б. дзяцей у школу.

2. перан. Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

Б. успаміны.

|| зак. пабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 1 знач.), прабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 2 знач.) і разбудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны.