Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўтадаро́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог.

А. тэхнікум.

аўтадрызі́на, -ы, мн. -ы, -зін, ж.

Дрызіна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. аўтадрызі́нны, -ая, -ае.

аўтазаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамабільны завод.

|| прым. аўтазаво́дскі, -ая, -ае і аўтазаво́дскі, -ая, -ае.

аўтака́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самаходны вазок з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў, багажу на невялікія адлегласці.

|| прым. аўтака́рны, -ая, -ае.

аўтакла́ў, -ла́ва, мн.а́вы, -ла́ваў, м.

Герметычная пасудзіна для награвання чаго-н. пад высокім ціскам, ужыв. для ажыццяўлення розных фізіка-хімічных працэсаў.

|| прым. аўтакла́ўны, -ая, -ае.

аўтамабілі́зм, -у, м.

Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.

аўтамабілі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца аўтамабілізмам.

|| ж. аўтамабілі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. аўтамабілі́сцкі, -ая, -ае.

аўтамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Механічны транспартны сродак, які мае не менш за чатыры колы, размешчаныя не менш чым на дзвюх восях, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын.

Легкавы а.

Грузавы а.

|| прым. аўтамабі́льны, -ая, -ае.

А. транспарт (аўтамабілі, аўтобусы і пад.).

аўтама́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Апарат (машына, станок і пад.), які самастойна выконвае шэраг паслядоўных аперацый без непасрэднага ўдзелу чалавека.

Станок-а.

Тэлефон-а.

2. Від аўтаматычнай стралковай зброі.

|| прым. аўтама́тны, -ая, -ае.

Аўтаматная стральба.

аўтаматры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с, ж. (спец.).

Чыгуначны вагон з уласным рухавіком.